авторефераты диссертаций БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА РОССИИ

КОНФЕРЕНЦИИ, КНИГИ, ПОСОБИЯ, НАУЧНЫЕ ИЗДАНИЯ

<< ГЛАВНАЯ
АГРОИНЖЕНЕРИЯ
АСТРОНОМИЯ
БЕЗОПАСНОСТЬ
БИОЛОГИЯ
ЗЕМЛЯ
ИНФОРМАТИКА
ИСКУССТВОВЕДЕНИЕ
ИСТОРИЯ
КУЛЬТУРОЛОГИЯ
МАШИНОСТРОЕНИЕ
МЕДИЦИНА
МЕТАЛЛУРГИЯ
МЕХАНИКА
ПЕДАГОГИКА
ПОЛИТИКА
ПРИБОРОСТРОЕНИЕ
ПРОДОВОЛЬСТВИЕ
ПСИХОЛОГИЯ
РАДИОТЕХНИКА
СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО
СОЦИОЛОГИЯ
СТРОИТЕЛЬСТВО
ТЕХНИЧЕСКИЕ НАУКИ
ТРАНСПОРТ
ФАРМАЦЕВТИКА
ФИЗИКА
ФИЗИОЛОГИЯ
ФИЛОЛОГИЯ
ФИЛОСОФИЯ
ХИМИЯ
ЭКОНОМИКА
ЭЛЕКТРОТЕХНИКА
ЭНЕРГЕТИКА
ЮРИСПРУДЕНЦИЯ
ЯЗЫКОЗНАНИЕ
РАЗНОЕ
КОНТАКТЫ

Pages:     | 1 |   ...   | 11 | 12 ||

«Государственное научное учреждение «ИНСТИТУТ ФИЛОСОФИИ Национальной академии наук Беларуси» Довгирдовские чтения II: ФИЛОСОФСКАЯ КЛАССИКА И ...»

-- [ Страница 13 ] --

Калі фальшывыя статысты і абылгалі філасофію, гэтаксама вялікую крыўду й учынілі тэолагі, якія назвалі філасофіяй недаверства і прыпісалі й усю навуку бязбожнасці, шукаючы элементы бязбожжа там, дзе іх няма. Яны ганьбяць нават тыя ідэі і творы, якія не разумеюць, кідаюць у грамадства падазрэнне на вучоных і на найвядомых пісьменнікаў, увогуле растаўляюць на палічкі людзей і навукі і нібыта ўчыняюць рэлігіі гонар і паслугу тым, што міжволі пераконваюць публіку, што гэты нябесны дар, гэтая боская аснова сумлення і жыцця падыходзіць толькі для невукаў і дурняў.

Праўдзівая філасофія ведае межы чалавечага разумення і па-за іх не выходзіць;

ведае слабасць розуму нават у тых рэчах, што пакінутыя (у кампэтэнцыі) яго даследавання;

яна з кожным крокам вучыцца сціпласці і не насмельваецца разглядаць таямніцы, забароненыя й Творцам.

Праўда, што былі амаль ва ўсіх стагоддзях пісьменнікі і філосафы, якія зганьбілі сва пяро атэізмам і бязбожнасцю, пашырылі пагаршэнне і заахвоцілі разбэшчанасць з нязмернай для грамадства некарысцю. Але ці дае гэтае адступніцтва некаторых права падазраваць усіх, пашыраць хлуслівыя падазрэнні на ўсю навуку. Кіраўнікі сектаў і ледзьве не ўсіх адступленняў ад Каталіцкага Касцла былі тэолагамі, але ці мусім з-за гэтага называць тэалогію навукай адшчапенства? І падазраваць вучоных і слаўных тэолагаў у тым, што яны неправаверныя сыны касцла, – значыць легкадумна шкодзіць кожнай справе і кожнай навуцы, але найбольш шкодзіць тэалогіі: бо тут паўстае вялікая небяспека адстрашэння сумленных і богабаязных людзей ад навук, што ў вялікай ступені патрэбныя ўсяму грамадству;

небяспека пакрыўдзіць людзей дабраславных і ўрэшце парушыць найпершае і фундаментальнае палажэнне нашай рэлігіі, якая не дазваляе аддзяляць любоў да Бога ад любові да чалавека.

Чалавечыя меркаванні, што патрапляюць у друк, мусяць быць узятыя не паасобку, але ўзятыя ў сувязі з тым, што ім папярэднічае і з іх зыходзіць. Яны сапраўды могуць ісці супраць рэлігіі і ў гэтым быць шкоднымі для людзей і грамадства. У гэтым выпадку абавязак тэолагаў з ухвальнай апантанасцю пераследваць і выкрываць такія ідэі, паказваць іх шкодныя наступствы, і сілай пераканання прадухіляць пашырэнне заразы і бязбожнасці.

Але таксама могуць быць меркаванні, памылковыя толькі на першы пагляд, меркаванні, што дазваляюць розныя вытлумачэнні, але ўзятыя ў цэлым творы даводзяць сваю нявіннасць. У такой сітуацыі справядлівасць абавязвае выявіць і адрозніць шкоднае значэнне ад нявіннага, але не падазраваць адпачатку аўтара ў першым, калі пра гэта не сведчыць увесь яго твор.





Вядома, гэта не вельмі добрая рыса – пакідаць у сур’зных творах шматзначныя меркаванні, якія можна тлумачыць і ў горшы бок, але ў той жа час, разважаючы больш глыбока над гнуткасцю думкі і мовы, мы пераконваемся:

наўрад ці сць такая чалавечая думка, якую праз наўмысныя і зласлівыя намаганні нельга было б патлумачыць у розныя бакі і прыпісаць аўтару тое, што н насамрэч не думаў. Але шукаць і вінаваціць аўтара ў тым, што сць вынікам чужога бачання, гэта як наследаваць таму тырану Сіракузаў, які загадаў загубіць чалавека за тое, што той прысніўся яму як бунтаўнік.

Людзі, адораныя глыбокай навукай і мысленнем, могуць у меркаванні, на першы погляд рэзкім, хаваць чыстую і нявінную думку, затоеную так глыбока, што чалавек павярхоўны не можа яе ані ўбачыць, ані зразумець. Таму разважны тэолаг пытаецца ў такой сітуацыі знаўцаў, што яны мелі на ўвеце, але сам не тлумачыць і не судзіць, як быццам бы гэта была яго ідэя.

Калі Дэкарт сказаў: дайце мне матэрыю і рух, і я ствару свет, палічылі гэтую ідэю бязбожнай. Але што яна насамрэч значыць? Вось што: стварэнне з Нічога і адзіным словам матэрыі і руху, што падлягаюць пэўным законам, сць самым неверагодным цудам Божай Усемагутнасці. Бо з матэрыі і руху паўстаюць усе феномены свету. І гэта глыбокая думка, у якой рэлігія, навука і розум злучаныя разам на ўшанаванне справы Усемагутнага!

Тэолагі, якія раней стаялі амаль над усімі навукамі, спрабавалі мяшацца не ў свае справы і ў выніку затрымоўвалі асвету і развіцц навук і выстаўлялі вялікіх і нявінных людзей на суворы пераслед. Былі часы, калі пашана да Арыстотэля ў філасофіі была ў іх у гэткай жа ступені, як і пашана да святых Айцоў у пытаннях веры, і першага гэтаксама нельга было аспрэчваць як і другое. Меркаванне Айцоў Касцла ў справах філасофіі прапаноўвалі лічыць самым моцным доказам, супроць якога анічога не значылі ані досвед, ані развага. Супрацьстаянне з гэтай фальшывай навукай прымусіла Дэкарта, сувора пераследванага, поўнага пашаны да рэлігіі, пакінуць уласную айчыну. Хаця Бог пакінуў свет чалавечай развазе і спрэчцы, хаця і Св. Аўгустын сказаў, што Бог не хоча з дапамогай Евангелля нас зрабіць ані філосафамі, ані матэматыкамі – толькі хрысціанамі, і таму кнігі Адкрыцця не сць фізічнымі трактатамі, і ўс ж тэалагі палічылі навуку Каперніка бязбожнай, з-за таго, што (н) сказаў народу тое, што сння сказаў бы кожны астраном, які не хоча падацца незразумелым і смешным. У гэтай зацятасці пераследвалі і ўвязнілі Галілея і загадалі яму пад прысягай прызнацца ў хлусні.

Не сягаючы ў мінуўшчыну, знаходзім мы і ў нашых часах накінутыя няслушныя абвінавачванні на вядомых людзей. У шмат якіх творах, тутэйшых і замежных, абвешчана, што Д’Аламбер сць філосафам бязбожнасці, а ў той жа час ва ўсіх яго творах, што выдадзены ім самім і прызнаныя, ніхто мне не пакажа хаця б слова (супраць) рэлігіі. Паўсюль аўтар вызнае сябе сынам Каталіцкага Касцла, паўсюль шануе і чціць рэлігію, як тое і належыць (2).





У меркаваннях пра вялікіх асобаў суддзі мусяць прымаць пад увагу не розныя творы, што ім прыпісаныя іншымі, а творы, прызнаныя самімі творцамі, што сць іх неаспрэчнай уласнасцю. Калі чалавек такой славы і заслугі, як Д’Аламбер, які столькімі вынаходніцтвамі і доказамі ўзбагаціў матэматыку, які як аўтар Энцыклапедыі столькі зрабіў для асветы столькіх народаў, які ў прадмове да той жа Энцыклапедыі стаў у шэраг першых мудрацоў і пісьменнікаў XVIII стагоддзя, які аніякім учынкам не запляміў свай глыбокай навукі, які, як сам пра сябе казаў, ніколі не прымаў пад увагу павярхоўныя знакі пашаны, але які ў сваім сэрцы чціў і шанаваў цноту, заслугі і талент, і калі нават такі чалавек не пазбег варожасці тэолагаў, дык гэта нас павінна навучыць, як мала трэба верыць і давяраць той парыўчай і зласлівай апантанасці ў справе рэлігіі, што праз сва злое ўжыванне даўно ўжо стала зброяй.

Абвінавачванні і пераслед вучоных распачалі тэолагі, і гэтым прынеслі шкоду рэлігіі, маралі і навукам. Вучоныя нарэшце пачалі абараняцца: самі разгледзелі навуку тэолагаў, аддзялілі ў й тое, што сць сапраўды Боскім і рэлігійным, ад таго, што сць вымыслам людзей, што хочуць панаваць і кіраваць светам: і ад гэтага для рэлігііі і грамадскасці паўстала дарагая і вялікая паслуга;

але ў гэтым жа каранілася і крыніца нястрыманай рэўнасці ў дачыненні да філасофіі.

Глянем на гісторыю касцла – і яна нас навучыць, што злыя, няўважныя і апантаныя тэолагі больш зрабілі шкоды Касцлу і Рэлігіі, чым усе творы недаверкаў. Бо ў гэтых апошніх бязбожная навука магла спакусіць толькі некаторых, у той час як звады і перабольшаная пільнасць ранейшых тэолагаў, умяшанні касцльных уладаў у справы кіравання і справы свецкія, паўсталыя з-за гэтага прыўлашчэнні, якія былі падтрыманыя яе (прыхільнікамі), адарвалі ад касцльнай еднасці цэлыя народы і дзяржавы. (…) Пачытайма праўдзівае апісанне гішпанскай інквізіцыі – і мы там пабачым, як гэты, сапраўды пякельны, суд патаптаў і паламаў законы божыя, і грамадскія, і чалавечыя, самую прыгожую краіну Еўропы вылюдніў і пакінуў пасля сябе пусткі.

Дух філасофіі, г.зн. дух грунтоўнага і бесстаронняга разгляду рэчаў, дух філасофскі і праўдзіва хрысціянскі выратаваў рэшту Еўропы ад падобнага суду інквізыцыі і ад барбарства даўнейшых стагоддзяў, раззброіў моцны фанатызм, паўстрымаў праліцц чалавечай крыві, усмірыў празмерны аскетызм, што тлуміў любоў да бліжняга і грамадскія дабрачыннасці, гэты ж самы дух філасофіі адкінуў легкадумнасць, увў талеранцыю, вярнуў людзей рознай веры да братэрскай любові і ачысціў евангельскую маральнасць ад тых заганаў, якімі яе заразілі схаластыкі, казуісты, прабабілісты і тая мярзотная навука фальшу і аблуды, якую прыдумалі дзеля свай выгоды фальшывыя святошы пад імм тэалагічных рэстрыкцый.

Але погляд гэтых людзей, што ўс маглі перакруціць на карысць злога, не будзем прыпісваць ані божай волі, ані такой вялікай і вартай навуцы.

Кожная навука мае сваіх недавукаў і шарлатанаў, якія яе зневажаюць і псуюць;

мае таксама праўдзівых вызнаўцаў і шанавальнікаў, якія яе з хвалой і плнам дасканаляць і пашыраюць. Характэрнай рысай першых сць павярхоўнасць, прыкрытая гонарам і зухваласцю, рысай другіх – грунтоўнасць, аздобленая сціпласцю і вялікай ашчаднасцю ў меркаваннях. Грунтоўны тэолаг не зневажае філасофію, але вучыцца ў яе. І глядзіць на яе не як на нешта дадатковае, а як на істотную патрэбу. Яму патрэбная філасофія дзеля пошуку і ўсталявання крытэраў, паводле якіх можна распазнаць праўдзівую веру ад фальшывай, да паглыблення і моцнага выстаўлення імпульсаў, што прыводзяць да веры, да выкладу асноўных прынцыпаў, рысаў і асноваў гістарычнай пэўнасці. Яму патрэбная філасофія для крытычнага разгляду таго, што н імкнецца давесці, каб адкінуць слабыя довады і такія, якія магла б ужываць фальшывая рэлігія, да распазнання таго, што сць Божым запаветам, ад таго, што дададзена да яго людзьмі. Да ўгрунтавання і разумення чалавечых меркаванняў, што могуць мець розныя значэнні, і да адрознення тых, што сапраўды шкодзяць рэлігіі, ад тых, што яе нічым не закранаюць. Яму патрэбная філасофія для здаровага меркавання пра цуды, каб прымаць ус асцярожна, і аддзяліць цуды ўяўныя і недарэчныя, і гэтым самым не аслабляць праўдзівыя, на якія абапіраецца нашая рэлігія.

Такім чынам, патрэба ўсталяваць для тэолага разлеглую навуку, што абапіраецца на чысты і трафны розум, з бесстаронняй і лагоднай яснасцю, якая пераконвае розум і сэрца ў душах нават непрыязных і ўпартых.

Толькі тыя тэолагі, што абапіраюцца на святло філасофіі, з’яўляюцца і будуць прыяцелямі навук і Асветніцтва, толькі яны ўмеюць бараніць і ўтрымоўваць справу рэлігіі з той сілай і годнасцю, якія вартыя праўды, не закранутай ні жарсцямі, ні глупствам.

Калі ў Францыі выйшлі пачатковыя тамы першай Энцыклапедыі, супраць яе абурыліся недавучаныя тэолагі, гаварылі пра небяспеку для рэлігіі і кінуліся нават па паслугі дварцовых інтрыганаў, каб устрымаць і прытлуміць гэтую вялікую справу.

Калі Мантэск’ выдаў свой класічны твор Аб духу законаў, закінулі яму абвінавачванні ў бязбожнасці, якой там няма, вырашылі такога вучонага, вартага вялікай павагі і ўдзячнасці, размясціць у гроне недаверкаў і праз гэтую злосць і няўвагу падняць значэнне бязбожнай секты.

Сапраўдныя вучоныя і грунтоўныя тэолагі распачалі тады моцную абарону людзей і твораў, што прынеслі Францыі такую славу і прыструнілі бяздумную легкаважнасць. Такім чынам, тэолагі абапіраюць сутнасць рэлігіі не на саміх думках і набожных меркаваннях, але разам з тым на жыццвых учынках і на абавязковым захаванні вечных законаў справядлівасці. У іх вачох не можа мець праўдзівую веру здраднік свай айчыны, падкупны суддзя, вераломны ўрадоўца, што думае толькі пра сябе і здраджвае краіне і манархіі. Не мае сапраўднай веры ў вачох праўдзівага тэолага абдзіральнік і прыцясняльнік народу, які са здзртых ад беднага люду грошаў раздае ялмужыну, забяспечвае кляштары альбо будуе касцлы. І няма больш абрыднага ў вачах чыстай рэлігіі святатацтва, як паказваць павярхоўную набожнасць і гвалціць яе забароненымі рэлігіяй учынкамі. Рэлігія як божае тварэнне абышлася б без усялякай чалавечай дапамогі, але як практыкаваная людзьмі патрабуе супраць іх двудушнасці і фальшу паслугаў філасофіі. Філасофія палягае на карыстанні розумам у спазнаванні свету. Як рэлігія, так і розум сць дарункамі неба: таму яны павінны быць разам і трымацца адно аднаго дзеля захавання грамадскага парадку, паказваючы чалавеку – цяпер і ў будучыні – тыя дарогі, на якіх н будзе больш шчаслівы. Як у годным шанаванні Бога розумам, так і ў дзейсным здзіўленні перад цудамі і дабрадзействамі, дадзенымі нам пры стварэнні света.

Пісана 24 сакавіка 1819 г.

Заўвагі аўтара (1) Дадзеныя тут заўвагі мусілі б быць паглыбленыя разборам і разглядам навукі Канта, калі б гэта не выходзіла за межы нашага твора. Дэгерандо ў свай Гісторыі філасофіі навуку Канта разабраў з гэтага пункту гледжання;

і, як мне здаецца, выказаў карацей, больш ясна і грунтоўна, а разам з тым выклаў крыніцы, з якіх паўстаюць усе недарэчнасці ў метафізічных сектах.

(2) Ягоныя абвінавачвальнікі прыгадваюць якіясь лісты, якіх няма ў яго творах і якіх я ніколі не бачыў, і якія, нават калі б існавалі, слушна было б лічыць прыдуманымі, бо чалавек з геніям і характарам, шануючы праўду і самога сябе, не прынізіцца хлуснй і аблудай і не будзе супярэчыць таму, што столькі раз вызнаваў перад грамадствам. У якім-колечы судзе не можа выступаць як доказ твор, аўтарства якога абвінавачваны не прызнае: а справядлівасць і любоў да блізкага загадвае нам хутчэй з-за непераканаўчых абвінавачванняў апраўдаць, чым асудзіць толькі па падазрэннях.

Научное издание Довгирдовские чтения II:

«ФИЛОСОФСКАЯ КЛАССИКА И СОВРЕМЕННЫЕ ПРОБЛЕМЫ СОЦИОКУЛЬТУРНОГО РАЗВИТИЯ»

Материалы международной научной конференции г. Минск, 11 ноября 2011 г.

Редактор В.Г. Гавриленко Технический редактор Н. А. Зарипова Подписано в печать 20.04.2012 Формат 60х84 1/16 Бумага офсетная Гарнитура Roman Печать цифровая Усл.печ.л. 20,3 Уч.изд.л. 20, Тираж 100 экз. Заказ № ИООО «Право и экономика» Лицензия ЛИ № 02330/0494335 от 16.03. 220072 Минск Сурганова 1, корп. 2 Тел. 284 18 66, 8 029 684 18 E-mail: pravo-v@tut.by Отпечатано на издательской системе KОNICA MINOLTA в ИООО «Право и экономика»



Pages:     | 1 |   ...   | 11 | 12 ||
 





 
© 2013 www.libed.ru - «Бесплатная библиотека научно-практических конференций»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.